e-Журнал  |  Факультет  |  Кафедры  |  Учеба  |  Наука  |  Студенту  |  Абитуриенту  |  Клуб выпускников  |  Одно окно  |  Расписание  |  Гостевая книга  | 

Вход


Поиск по сайту
 
Расширенный поиск

Google на mf.grsu.by
 
Телефонный справочник Лучшая кафедра университета Музей компьютерной техники Электронные научные журналы Internet-каталоги Университеты мира
Игры математиков Быстрый доступ к ресурсам Страница помощи

О Совете факультета
О деканате
О факультете
О кафедре

  
Факультет Математики и Информатики Гродненского государственного университета им.Янки Купалы >> Факультет >> Нормативные документы >> О кафедре

ЗАЦВЕРДЖАНА
загад
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
22.03.1994 N 79

ПАЛАЖЭННЕ
АБ КАФЕДРЫ ВЫШЭЙШАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ

1. Агульныя палажэннi


    1.1. Кафедра з'яўляецца асноўным вучэбна-навуковым структурным падраздзяленнем вышэйшай навучальнай установы (фiлiяла, факультэта), якое забяспечвае правядзенне вучэбнай, метадычнай, навуковай i выхаваўчай работы. Дзейнасць кафедры накiравана на падрыхтоўку спецыялiстаў, якiя валодаюць глыбокiмi тэарэтычнымi ведамi, уменнямi i навыкамi, спалучаюць агульную культуру i высокiя маральныя якасцi.
    1.2. Кафедры могуць падпарадкоўвацца непасрэдна рэктару вышэйшай навучальнай установы (дырэктару фiлiяла), або дэкану факультэта, у склад якога яны ўваходзяць.
    1.3. Галоўныя задачы кафедры:
    - арганiзацыя i правядзенне вучэбнай i навукова-метадычнай работы па адной або некалькiх блiзкiх вучэбных дысцыплiнах;
    - правядзенне выхаваўчай работы сярод студэнтаў;
    - арганiзацыя i правядзенне навуковых даследаванняў па профiлю кафедры;
    - падрыхтоўка навукова-педагагiчных i педагагiчных кадраў, павышэнне iх квалiфiкацыi.
    1.4. Сваю дзейнасць кафедра ажыццяўляе ў адпаведнасцi з нарматыўнымi дакументамi i iнструктыўнымi матэрыяламi Мiнiстэрства адукацыi, Статутам вышэйшай навучальнай установы, загадамi рэктара, распараджэннямi i ўказаннямi дэкана факультэта i дадзеным Палажэннем.

2. Функцыi кафедры


    2.1. Для вырашэння задач кафедра ажыццяўляе наступныя функцыi:
    - праводзiць вучэбныя заняткi па ўсiх вiдах i формах навучання;
    - распрацоўвае рабочыя праграмы па вучэбных дысцыплiнах;
    - арганiзуе метадычнае i матэрыяльнае забеспячэнне вучэбнага працэсу, падрыхтоўку падручнiкаў, вучэбных дапаможнiкаў, распрацоўку вучэбна-метадычных матэрыялаў па правядзеннi ўсiх вiдаў вучэбных заняткаў;
    - забяспечвае непарыўнае ўдасканаленне якасцi выкладання вучэбных дысцыплiн;
    - удзельнiчае ў навукова-метадычных аб'яднаннях у ВНУ i iншых арганiзацыях;
    - арганiзуе правядзенне навукова-даследчай работы студэнтаў, курсавога i дыпломнага праектавання, вучэбнай i вытворчай практыкi;
    - праводзiць залiкi, курсавыя экзамены i атэстацыю студэнтаў, аналiзуе iх вынiкi;
    - праводзiць падрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi навукова-педагагiчных i педагагiчных кадраў; вывучае, абагульняе i распаўсюджвае вопыт работы лепшых выкладчыкаў; аказвае дапамогу пачынаючым выкладчыкам у авалодваннi педагагiчным майстэрствам;
    - абмяркоўвае завершаныя навукова-даследчыя работы, дае рэкамендацыi да iх публiкавання, прымае ўдзел ва ўкараненнi вынiкаў даследаванняў у практыку;
    - разглядае дысертацыi, якiя прадстаўляюцца да абароны членамi кафедры або па даручэннi кiраўнiцтва ВНУ (факультэта) iншымi суiскальнiкамi;
    - праводзiць навуковыя даследаваннi па важнейшых праблемах у накiрунках, якiя адпавядаюць профiлю кафедры (пры наяўнасцi на кафедры доктара навук па адпаведнай спецыяльнасцi);
    - удзельнiчае ў арганiзацыi i правядзеннi прыёму ў вышэйшую навучальную ўстанову, прафесiйнай арыентацыi навучэнцаў i працуючай моладзi, правядзеннi заняткаў на падрыхтоўчых аддзяленнях (курсах).
    2.2. Прафiлюючая кафедра выконвае наступныя дадатковыя функцыi:
    - прымае ўдзел у распрацоўцы квалiфiкацыйных характарыстык, вучэбных планаў падрыхтоўкi спецыялiстаў адпаведнага профiлю, праграм спецыяльных дысцыплiн i праграм дзяржаўных экзаменаў, у тым лiку на атрыманне акадэмiчных ступеняў бакалаўра i магiстра;
    - ажыццяўляе метадычнае забеспячэнне падрыхтоўкi спецыялiстаў адпаведнага профiлю i атрыманне iмi акадэмiчных ступеняў бакалаўра i магiстра;
    - удзельнiчае ў арганiзацыi i рабоце дзяржаўных экзаменацыйных камiсiй па спецыяльнасцях кафедры;
    - вырашае пытаннi аб неабходнасцi стварэння на прадпрыемствах (арганiзацыях, установах) фiлiялаў кафедры i дае адпаведныя прапановы ў Савет вышэйшай навучальнай установы.
    2.3. Рэктарам вышэйшай навучальнай установы могуць быць устаноўлены канкрэтныя функцыi кафедры ў залежнасцi ад яе месца ў падрыхтоўцы спецыялiстаў i ролi ў навукова-даследчай рабоце.

3. Знешнiя сувязi кафедры


    3.1. Кафедра ўстанаўлiвае творчыя сувязi па вучэбнай, вучэбна-метадычнай навукова-даследчай рабоце з адпаведнымi кафедрамi вышэйшых навучальных устаноў i iншымi навучальнымi i навуковымi ўстановамi Рэспублiкi Беларусь.
    3.2. Кафедра праводзiць работу па пашырэннi i ўмацаваннi сувязей з вытворчасцю па наступных напрамках:
    - развiвае супрацоўнiцтва з прадпрыемствамi (арганiзацыямi i ўстановамi) у падрыхтоўцы спецыялiстаў, якое накiравана на авалоданне студэнтамi прафесiйнымi навыкамi, перадавымi метадамi арганiзацыi i кiравання;
    - арганiзуе выступленнi кiраўнiкоў i вядучых спецыялiстаў прадпрыемстваў (арганiзацый i ўстаноў) перад студэнтамi i прафесарска-выкладчыцкiм складам кафедры, прыцягвае да педагагiчнай дзейнасцi вядучых вучоных i спецыялiстаў;
    - ажыццяўляе кантроль за стажыроўкай маладых спецыялiстаў i аказвае метадычную дапамогу кiраўнiкам стажыроўкi, падтрымлiвае сувязi з выпускнiкамi вышэйшай навучальнай установы;
    - прымае ўдзел у мерапрыемствах па павышэннi квалiфiкацыi спецыялiстаў, арганiзуе ў адпаведным парадку семiнары павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў па перспектыўных накiрунках навукi i тэхнiкi;
    - вядзе прапаганду навуковых i агульнакультурных ведаў.
    3.3. У адпаведным парадку кафедра ажыццяўляе супрацоўнiцтва з кафедрамi замежных ВНУ па вучэбнай, вучэбна-метадычнай i навукова-даследчай рабоце, а таксама з замежнымi навукова-даследчымi арганiзацыямi па профiлю кафедры.

4. Арганiзацыя, састаў i структура кафедры


    4.1. Кафедра ствараецца загадам рэктара на падставе рашэння Савета вышэйшай навучальнай установы. Неабходнай умовай стварэння кафедры з'яўляецца наяўнасць у яе складзе не меней пяцi выкладчыкаў, з якiх трое павiнны мець вучоныя ступенi або званнi (у тым лiку адзiн прафесар або доктар навук). У iншых выпадках рашэнне аб стварэннi кафедры прымаецца пры ўзгадненнi з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
    4.2. У склад кафедры ўваходзяць загадчык кафедры, прафесары, дацэнты, старшыя выкладчыкi, выкладчыкi, асiстэнты, выкладчыкi-стажоры, аспiранты, дактаранты, навуковыя супрацоўнiкi i вучэбна-дапаможны персанал. Пры ўмове наяўнасцi на кафедры адпаведных навукова-педагагiчных кадраў (дактароў навук) рашэннем рэктара ВНУ можа быць створана аспiрантура i дактарантура.
    4.3. Кафедра можа мець вучэбныя i навукова-даследчыя лабараторыi, кабiнеты i iншыя падраздзяленнi, якiя неабходны для забеспячэння вучэбна-выхаваўчага працэсу i навукова-даследчай работы.
    4.4. Прафiлюючая кафедра ў неабходных выпадках можа мець фiлiял, якi размешчаны на тэрыторыi прадпрыемства (арганiзацыi, установы) i выкарыстоўвае яго матэрыяльна-тэхнiчную базу.
    У фiлiяле могуць працаваць як штатныя выкладчыкi i супрацоўнiкi кафедры, так i вядучыя спецыялiсты прадпрыемстваў (арганiзацый, устаноў), якiя прыцягваюцца да работы па сумяшчальнiцтву.
    4.5. Структура кафедры i яе штаты зацвярджаюцца рэктарам вышэйшай навучальнай установы.

5. Кiраванне кафедрай


    5.1. Кафедру ўзначальвае загадчык кафедры, якi выбiраецца на гэтую пасаду Саветам вышэйшай навучальнай установы з лiку, як правiла, прафесараў або дактароў навук. Ён мае права даваць распараджэннi i ўказаннi ў межах сваёй кампетэнцыi i нясе адказнасць за дзейнасць кафедры.
    5.2. Для ажыццяўлення дзейнасцi кафедра павiнна мець наступную дакументацыю:
    - вучэбныя тыпавыя i рабочыя праграмы па дысцыплiнах, якiя выкладаюцца кафедрай;
    - планы работы кафедры на навучальны год;
    - iндывiдуальныя планы выкладчыкаў i аспiрантаў;
    - журналы (карты) кантролю выканання вучэбнай нагрузкi;
    - пратаколы пасяджэняў кафедры;
    - кнiгу распараджэнняў i ўказанняў кафедры;
    - метадычныя i iншыя матэрыялы, якiя распрацаваны кафедрай.
    - iншую дакументацыю, якая прадугледжана для кафедры Наменклатурай спраў вышэйшай навучальнай установы.
    5.3. Загадчык кафедры:
    - ажыццяўляе агульнае кiраванне дзейнасцю кафедры;
    - распрацоўвае план работы кафедры на навучальны год i прадстаўляе яго на зацвярджэнне кiраўнiка, якому падпарадкавана кафедра;
    - удзельнiчае ў рабоце ўсiх падраздзяленняў ВНУ, дзе абмяркоўваюцца i вырашаюцца пытаннi дзейнасцi кафедры;
    - з удзелам прафсаюза ажыццяўляе размеркаванне вучэбнай нагрузкi, зацвярджае iндывiдуальныя планы выкладчыкаў i навуковых супрацоўнiкаў кафедры (iндывiдуальны план загадчыка кафедры зацвярджаецца кiраўнiком, якому падпарадкавана кафедра), а таксама iншыя дакументы на ўзроўнi кафедры;
    - ажыццяўляе размеркаванне вучэбнай нагрузкi i функцыянальных абавязкаў памiж работнiкамi кафедры, кантралюе своечасовасць i якасць iх выканання;
    - прадстаўляе кiраўнiцтву ВНУ ў адпаведным парадку прапановы па прыёму на работу, звальненнi i перамяшчэннi работнiкаў кафедры, iх маральнаму i матэрыяльнаму заахвочванню, а таксама аб мерах дысцыплiнарнага ўздзеяння;
    - прымае рашэннi, якiя забяспечваюць неабходныя ўмовы для правядзення вучэбна-выхаваўчага працэсу i навукова-даследчай работы кафедры;
    - падводзiць вынiкi работы кафедры за навучальны год i дае справаздачы аб рабоце кафедры ў тэрмiны i форме, якiя ўстанаўлiваюцца рэктарам ВНУ.
    5.4. Вырашэнне асноўных пытанняў дзейнасцi кафедры выносiцца на пасяджэннi кафедры, якiя праводзяцца па меры неабходнасцi, але не меней аднаго разу ў месяц. Пасяджэннi праходзяць у складзе загадчыка кафедры (старшыня), прафесарска-выкладчыцкага складу i навуковых супрацоўнiкаў кафедры, з лiку якiх выбiраецца сакратар пасяджэння. На пасяджэнне могуць быць запрошаны iншыя работнiкi кафедры або другiх кафедраў ВНУ, а таксама прадстаўнiкi прадпрыемстваў (арганiзацый, устаноў), з якiмi кафедра ажыццяўляе супрацоўнiцтва.
    5.5. Рашэннi пасяджэнняў кафедры прымаюцца простай большасцю галасоў. Яны лiчацца правамоцнымi, калi ў пасяджэннi прымалi ўдзел не меней за 2/3 прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры. Кожнае пасяджэнне афармляецца пратаколам, якi павiнен быць падпiсаны старшынёй i сакратаром пасяджэння.
    5.6. На кафедрах, якiя вядуць навучанне па некалькiх дысцыплiнах, для вырашэння пытанняў навукова-метадычнай работы могуць стварацца прадметна-метадычныя камiсii. У iх склад уваходзяць выкладчыкi, якiя вядуць сумесную вучэбную работу па пэўнай дысцыплiне. У неабходных выпадках у склад прадметна-метадычнай камiсii могуць быць уключаны выкладчыкi сумежных дысцыплiн. Старшыня выбiраецца на пасяджэннi камiсii i зацвярджаецца загадчыкам кафедры. Рэкамендацыi i рашэннi пасяджэння прадметна-мэтадычнай камiсii афармляюцца пратаколам, якi падпiсваецца старшынёй камiсii i зацвярджаецца загадчыкам кафедры.

6. Фiлiял кафедры


    6.1. Фiлiял кафедры арганiзуецца на падставе рашэння Савета вышэйшай навучальнай установы па ўзгадненнi з прадпрыемствам (арганiзацыяй, установай) i зацвярджаецца загадам рэктара. Ён падпарадкоўваецца загадчыку кафедры.
    6.2. Фiлiял кафедры:
    - прымае ўдзел у арганiзацыi i правядзеннi вучэбных заняткаў па прафiлюючых дысцыплiнах, кiраўнiцтве навучальнай i вытворчай практыкай, навукова-даследчай работы студэнтаў, курсавога i дылломнага праектавання;
    - прымае ўдзел у распрацоўцы пытанняў, якiя вызначаюць змест i мэтадычнае забеспячэнне навучальнага працэсу, а таксама ў правядзеннi навукова-даследчых работ, якiя звязаны з дзейнасцю прадпрыемства (арганiзацыi, установы);
    - вядзе прапаганду навуковых, тэхнiчных i культурных ведаў на прадпрыемстве (арганiзацыi, установе), на базе якога працуе фiлiял, праводзiць прафарыентацыйную работу сярод моладзi.
    6.3. Па прадстаўленнi загадчыка кафедры i па ўзгадненнi з адпаведным прадпрыемствам (арганiзацыяй, установай) кiраванне фiлiялам кафедры рэктар ВНУ даручае аднаму з вядучых спецыялiстаў прадпрыемства (арганiзацыi, установы), на базе якога створаны фiлiял. Ён павiнен працаваць на кафедры на ўмовах штатнага сумяшчальнiцтва i, як правiла, мець вучонае званне або вучоную ступень.
    Работа па кiраваннi фiлiялам кафедры ўлiчваецца ў iндывiдуальным плане выкладчыка як арганiзацыйна-метадычная работа.
    6.4. Кiраўнiк павiнен даваць справаздачу аб дзейнасцi фiлiяла на пасяджэннях кафедры. Фiлiял кафедры павiнен мець дакументацыю, якая прадугледжана для кафедры.

7. Прафесарска-выкладчыцкi склад кафедры


    7.1. Да прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры адносяцца загадчык кафедры, прафесары, дацэнты, асiстэнты, старшыя выкладчыкi, выкладчыкi i выкладчыкi-стажоры. Замяшчэнне вакантных пасад прафесарска-выкладчыцкага складу праводзiцца па конкурсу ва ўстаноўленым парадку.
    7.2. Прафесарска-выкладчыцкi склад кафедры мае права:
    - выбiраць i быць выбраным у Савет ВНУ (факультэта); удзельнiчаць у абмеркаваннi i вырашэннi найважнейшых пытанняў вучэбнай, выхаваўчай, метадычнай, навуковай i iншых накiрункаў дзейнасцi ВНУ;
    - распрацоўваць i ўносiць прапановы па ўдасканаленнi вучэбнай, навукова-педагагiчнай i выхаваўчай работы ў ВНУ;
    - удзельнiчаць у рабоце навукова-метадычных саветаў i камiсiй, а таксама ва ўстаноўленым парадку ў мiжнародных i рэспублiканскiх канферэнцыях, з'ездах i нарадах;
    - выбiраць метады i срокi навучання, якiя найбольш поўна адпавядаюць яго iндывiдуальным асаблiвасцям;
    - карыстацца лабараторыямi, кабiнетамi, аўдыторыямi, чытальнымi заламi, бiблiятэкамi i iншай вучэбнай, вучэбна-дапаможнай i навуковай базай вышэйшай навучальнай установы;
    - патрабаваць стварэння такiх умоў працы, якiя забяспечваюць выкананне на высокiм узроўнi службовых абавязкаў, правядзенне вучэбнай, мэтадычнай i навукова-даследчай работы.
    7.3. Прафесарска-выкладчыцкi склад абавязаны:
    - праводзiць на высокiм узроўнi вучэбную, метадычную i навукова-даследчую работу па сваёй спецыяльнасцi;
    - забяспечваць выкананне вучэбных планаў i праграм, аб'ектыўна ацэньваць веды i ўменнi студэнтаў;
    - ажыццяўляць выхаванне студэнтаў, фармiраваць у iх неабходныя прафесiйныя якасцi, праяўляць клапатлiвасць аб iх культурным i творчым росце;
    - кiраваць навукова-даследчай работай студэнтаў, аказваць iм дапамогу ў арганiзацыi самастойных заняткаў;
    - удасканальваць уласны практычны вопыт, педагагiчнае майстэрства, метады навуковых даследаванняў.
  
Страница посещалась 48 раз(а) За содержание страницы отвечает Астахова Е.Н.© 2002-2009, Кафедра ИВТ 
Rating All.BY AllBest.Ru MF