Вход



Поиск по сайту
Google на mf.grsu.by

  
Главная страница >> Кафедры >> Алгебры, геометрии и методики преподавания математики >> Информация о кафедре и преподавателях >> Краткие профессиональные биографии сотрудников

Сотрудники кафедры

      Кирей Людмила Анатольевна     

   


Родилась 15.03.1959 в д. Локно Гродненского района Гродненской области. В 1980 году окончила математический факультет Гродненского государственного университета. С 1980 – 1982 годы работала учителем математики в Аславенятской ВШ. С декабря 2009 года – лаборант кафедры алгебры, геометрии и методики преподавания математики.


      Касперко Мира Владимировна     

   


Касперка Міра Уладзіміраўна, старшы выкладчык кафедры алгебры, геаметрыі і методыкі выкладання матэматыкi. Нарадзiлася 06.09.1952 г. у в. Шчэчынава Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласцi. У 1974 годзе скончыла фiзiка-матэматычны факультэт Гродзенскага педагагiчнага iнстытута. Працавала настаўнiцай матэматыкi ў Лычкаўскай васьмiгадовай школе Шчучынскага раёна, у сярэднiх школах № 21 i № 26 г. Гродна, метадыстам па матэматыцы абласнога Iнстытута перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi. У 2001 г. скончыла аспiрантуру пры Акадэмii паслядыпломнай адукацыi па спецыяльнасцi «Педагогiка». З 2001 года працуе старшым выкладчыкам кафедры алгебры, геаметрыi i методыкi выкладання матэматыкi. Асноўныя накiрункi навуковых даследаванняў – педагогiка i дыдактыка матэматыкi. З’яўляецца аўтарам 38 навуковых i метадычных прац, з iх 3 дапаможнiкi для настаўнiкаў з грыфам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Курсы, якiя выкладаюцца: Методыка выкладання матэматыкi Тэорыя навучання i выхавання (матэматыка i iнфарматыка) Гiсторыя i метадалогiя матэматыкi Педагагiчная практыка


      Романовский Юрий Яцентович     

   


Раманоўскі Юрый Яцэнтавіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, начальнік ВМУ. Нарадзіўся 01.12.1974 г. у в. Алешавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1997 годзе скончыў матэматычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, у 2002 годзе – аспірантуру Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці «Геаметрыя і тапалогія», у 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Геометрия собственной группы Пуанкаре» ў спецыялізаваным савеце пры Інстытуце матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працуе з 2002 года, з 2008 года – намеснік дэкана факультэта матэматыкі і інфарматыкі. Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў – геаметрыя аднародных прастор, спароджаных глабальнымі парамі; інварыянтныя дыферэнцыяльна-геаметрычныя структуры на аднародных прасторах. З’яўляецца аўтарам 22 навуковых прац. Курсы, якія выкладаюцца: Уводзіны ў матэматыку, Геаметрыя і алгебра.


      Корлюкова Ирина Александровна     

   


Карлюкова Ірына Аляксандраўна, кандыдат фiзiка-матэматычных навук, дацэнт кафедры алгебры, геаметрыi i методыкi выкладання матэматыкi. Нарадзiлася 07.03.1976 года ў г. Адэсе (Украiна). У 1998 годзе скончыла на выдатна матэматычны факультэт ГрДУ iмя Янкi Купалы. У 1998-1999 гг. вучылася ў магiстратуры Гродзенскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя Янкi Купалы. У 1999 годзе атрымала акадэмiчную ступень магiстра тэхнiчных навук. З 2000 па 2004 год завочна навучалася ў аспiрантуры Iнстытута матэматыкi Нацыянальнай акадэмii навук. 30 студзеня 2009 гады абаранiла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Совместные диофантовые приближения в различных метриках». З 2004 года працуе на кафедры алгебры, геаметрыi i методыкi выкладання матэматыкi ГрДУ. З 1998 года працуе настаўнiкам матэматыкi Гродзенскай гарадской гiмназii. Асноўныя навуковыя даследаваннi звязаны з тэорыяй сумесных наблiжэнняў у розных метрыках. Аўтар 25 навуковых, навукова-метадычных i навучальна-метадычных прац. У 2007 годзе была ўзнагароджана Граматай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь за высокае прафесiйнае майстэрства, працу з адоранымi дзецьмi, у 2008 i 2010 годзе трэцяй прэмiяй спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў за асабiсты ўклад у развiццё здольнасцяў адораных навучэнцаў i студэнтаў па вынiках 2007-2008 навучальнага года.


      Золотухин Юрий Прокофьевич     

   


Залатухін Юрый Пракопавіч, дацэнт, кандыдат фізіка-матэматычных навук. Нарадзіўся 26.01.1951 г. у г. Грозным Чачэна-Інгушскай АССР (Расійская Федэрацыя). У 1973 годзе скончыў механіка-матэматычны факультэт Растоўскага-на-Доне універсітэта, у 1979 годзе – аспірантуру гэтага ж універсітэта пры кафедры геаметрыі. У 1980 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Изгибания поверхностей положительной внешней кривизны с разрезами в римановом пространстве» ў спецыялізаваным савеце па геаметрыі і тапалогіі ў Адэскім дзяржаўным універсітэце. Вучонае званне дацэнта прысвоена ў 1985 годзе. У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працуе з 1982 года. З 1993 па 2008 год узначальваў кафедру алгебры, геаметрыі і методыкі выкладання матэматыкі, з 2008 года – дацэнт гэтай кафедры. Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў – геаметрыя, дыдактыка матэматыкі, гісторыя матэматычнай адукацыі. З’яўляецца аўтарам больш за 150 навуковых і метадычных прац, навучальных дапаможнікаў, метадычных рэкамендацый. Рэдактар і складальнік кніг: «Математическое образование в Гродненском университете», «Университет и его педагоги». Курсы, якія выкладае: Уводзіны ў матэматыку, Дыферэнцыяльная геаметрыя і тапалогія, Практыкум па рашэнню задач школьнага курса матэматыкі.


      Метлицкий Александр Александрович     

   


Мятлiцкi Аляксандр Мiкалаевiч, старшы выкладчык кафедры алгебры, геаметрыi i методыкi выкладання матэматыкi. Нарадзiўся 23.05.1959 г. у в. Ельнiца Барысаўскага раёна Мiнскай вобласцi. У 1981 годзе скончыў механiка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта, у 1986 годзе – аспiрантуру гэтага ж унiверсiтэта пры кафедры геаметрыi. У Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце працуе з 1981 года, з 1993 года – на кафедры алгебры, геаметрыi i методыкi выкладання матэматыкi. Асноўныя накiрункi навуковых даследаванняў – геаметрыя аднародных прастораў, методыка выкладання матэматыкi ў спецыялiзаваных сярэднiх навучальных установах новага тыпу. З’яўляецца аўтарам 15 навуковых прац. Курсы, якiя выкладаюцца: Алгебра i тэорыя лiкаў, Асновы геаметрыi, Асновы сучаснага прыродазнаўства, спецыяльныя курсы.


      Трифонова Ирина Владимировна     

   


Трыфанава Ірына Уладзіміраўна, старшы выкладчык кафедры алгебры, геаметрыі і методыкі выкладання матэматыкі, намеснік дэкана факультэта матэматыкі і інфарматыкі па выхаваўчай працы. Нарадзілася 28.02.1967 г. у г. Петрапаўлаўску-Камчацкім (Расійская Федэрацыя). У 1989 годзе скончыла матэматычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта і пачала працаваць ва універсітэце інжынерам-праграмістам у вылічальным цэнтры, затым – метадыстам навучальна-метадычнага ўпраўлення. У 2004 годзе скончыла магістратуру па спецыяльнасці «Матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і пакеты прыкладных праграм», абараніла магістарскую дысертацыю на тэму «Математическое моделирование, численные методы и пакеты прикладных программ». З 2005 года працуе старшым выкладчыкам кафедры алгебры, геаметрыі і методыкі выкладання матэматыкі. Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў – матэматычнае мадэляванне кампазіцыі нелінейных эвалюцыйных аператараў другой ступені кратнасці, дыдактычныя аспекты пабудовы сістэмы дыстанцыйнага навучання. Курсы, якія выкладаюцца: Аналітычная геаметрыя, Практыкум па рашэнню задач школьнага курса матэматыкі, Асновы сучаснага прыродазнаўства.


      Гринь Александр Александрович     

   


Грынь Аляксандр Аляксандравiч, дацэнт, кандыдат фiзiка-матэматычных навук, загадчык кафедры алгебры, геаметрыi i методыкi выкладання матэматыкi. Нарадзiўся 07.06.1973 г. у г. Гродне. Скончыў матэматычны факультэт ГрДУ iмя Янкi Купалы з дыпломам выдатнiка. З 1996 года навучаўся без адрыву ад вытворчасцi ў аспiрантуры ГрДУ iмя Янкi Купалы, якую датэрмiнова скончыў, абаранiўшы ў 2000 годзе кандыдацкую дысертацыю на тэму «Развитие метода вспомогательных функций Дюлака для качественного исследования полиномиальных автономных систем на плоскости» ў спецыялiзаваным савеце пры ГрДУ iмя Янкi Купалы. Званне дацэнта прысвоена ў 2005 г. У Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце працуе з 1995 года на кафедры алгебры, геаметрыi i методыкi выкладання матэматыкi. З 2005 па 2008 года працаваў начальнiкам аддзела выхаваўчай працы з моладдзю i iдэалагiчнай працы, з чэрвеня 2008 года – на пасадзе загадчыка кафедры алгебры, геаметрыi i методыкi выкладання матэматыкi. Асноўныя накiрункi навуковых даследаванняў звязаны з якаснай тэорыяй i тэорыяй бiфуркацый аўтаномных сiстэм дыферэнцыяльных ураўненняў. З’яўляецца аўтарам 67 навуковых, навукова-метадычных, навучальна-метадычных i iншых прац. У 2004 годзе быў узнагароджаны Ганаровай граматай ЦК прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi, у 2005 годзе - Ганаровай граматай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Курсы, якiя выкладаюцца: Дыферынцыяльная геаметрыя i тапалогiя Аналiтычная геаметрыя i вышэйшая алгебра Дыферэнцыяльныя ўраўненнi Аналiтычная геаметрыя Асновы сучаснага прыродазнаўства Спецкурсы, якiя выкладаюцца: Якасная тэорыя дфферэнцыяльных ураўненняў


Ветераны кафедры

      Кирилюк Лидия Владимировна     

   


Профессор, кандидат педагогических наук. Родилась 25.09.1926 в г.Гродно. В 1952 году закончила физико-математический факультет Гродненского педагогического института. С 1955 года работает преподавателем, старшим преподавателем, доцентом, профессором кафедр математико-методического направления физико-математического (с 1975 года - математического) факультета; заведовала кафедрой геометрии и методики преподавания математики (1980-1982), работала деканом математического факультета (1981-1991), проректором по учебной работе Гродненского педагогического института (с 1978 года - университета) (1971-1980). С 1993 года - профессор кафедры алгебры, геометрии и методики преподавания математики. В 1969 году защитила кандидатскую диссертацию на тему "Развитие творческого геометрического воображения и логико-математического мышления учащихся с помощью систематически подобранных нестандартных задач". Основные направления научных исследований - геометрия, дидактика математики. Преподает дисциплины геометрического и методического циклов.


      Степуро Иван Михайлович     

   


Доцент, кандидат педагогических наук. Родился 3.06.1925 в д.Братково Копыльского района Минской области. В 1950 году окончил физико-математический факультет Барановичского учительского института, а в 1954 году заочно окончил физико-математический факультет Гродненского педагогического института. С 1954 года работает преподавателем, старшим преподавателем, доцентом кафедр математико-методического направления физико-математического (с 1975 года - математического) факультета Гродненского педагогического института (с 1978 года - университета). С 1993 года - доцент кафедры алгебры, геометрии и методики преподавания математики. В 1971 году защитил кандидатскую диссертацию на тему "Взаимная связь в процессе изучения понятий алгебраической функции, алгебраического уравнения и алгебраического функционального неравенства действительного переменного". Основные направления научных исследований - дидактика математики, история математического образования. Преподает дисциплины алгебраического и методического циклов.


      Горелик Зинаида Степановна     

   


Родилась 17.11.1936г. в д. Жорнавка Берестовицкого района Гродненской области. В 1959г. окончила физико-математический факультет Гродненского государственного педагогического института. С 1962 по 1970 год и с 1973 по 1985 год работала ассистентом, преподавателем, старшим преподавателем различных кафедр физико-математического (с 1975 года – математического) факультета Гродненского педагогического института (с 1978 года – университета). В 1970-1973 годах прошла обучение в аспирантуре Минского педагогическом институте имени М.Горького по специальности «Геометрия и топология». Основные направления научных исследований: геометрия, дидактика математики. Преподавала дисциплины геометрического цикла, а также математический анализ, высшую алгебру и др.


      Копылова Татьяна Ивановна     

   


Капылова Таццяна Іванаўна, дацэнт, кандыдат фізіка-матэматычных навук. Нарадзілася 09.07.1952 г. у г. Мінску. У 1974 г. скончыла матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у 1977 г. – аспiрантуру Iнстытута матэматыкi АН БССР. У 1980 годзе абаранiла кандыдацкую дысертацыю на тэму «О конечных разрешимых линейных группах». З 1982 года працуе старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедраў матэматычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага унiверсiтэта. Асноўныя накiрункi навуковых даследаванняў – лiнейныя групы, групы падстановаў. З’яўляецца аўтарам 19 навуковых прац, навучальнага дапаможнiка «Уводзiны ў абстрактную алгебру» i навучальнага дапаможнiка «Уводзiны ў матэматычную логiку» з грыфам вучэбна-метадычнага аб’яднання ВНУ Беларусi па прырадазнаўчых дысцыплiнах. Курсы, якiя выкладаюцца: Алгебра i тэорыя лiкаў, Матэматычная логiка, Логiка, спецыяльны курс «Тэорыя групаў».


  
За содержание страницы отвечает Кирей Л.А.
©
Кафедра СПиКБ, 2002-2017