|
||||||||
|
|
Кафедра МАДУА провела профориентационную акцию
Да родных пенатаў Хутка і незаўважліва праляцелі зімовыя студэнцкія канікулы. Веснавы семестр ужо набраў хаду. Многія з вас, паважаныя студэнты, добра адпачылі, прыдбалі новыя сілы так неабходныя для поўнавартастнай вучобы. Аднак знайшліся і тыя, хто паміж іншымі справамі адгукнуўся на просьбу кафедры МАДУА і знайшоў час паўдзельнічаць ва універсітэцкай прафарыентацыйнай акцыі “Будзь з намі”: завітаць у родную школу, каб сустрэцца з выпускнікамі, распавесці ім пра наш факультэт, сваё студэнцкае жыццё і нашу спецыяльнасць “Матэматыка (НПД)”. Кафедра выказвае шчырую падзяку студэнтам Багдзею Аляксею, Букатка Алене, Галоскок Вераніцы, Едка Яне, Краўчук Марыі, Коха Дзмітрыю, Мазан Іосіфу, Юркевіч Уладзіславу, Васілюку Артуру, Глаўдзель Максіму, Капытка Наталлі, Коту Дзмітрыю, Нахват Віталіі, Савіновай Маргарыце, Уліта Паліне, Філіпчык Караліне, Дзенішчык Ульяне, Пішчык Караліне за праведзеную прафарыентацыйную работу. Спадзяёмся, што вашы сустрэчы і размовы з вучнямі стануць важным вопытам у фармаванні вас як будучых педагогаў. Чакаем, што сярод абітурыентаў ФаМІ, якія абяруць атрыманне вышэйшай адукацыі па нашай спецыяльнасці, будуць і выпускнікі вашых школ. Адказны за прафарыентацыйную работу
на кафедры МАДУА Ніжэй прыведзены фотаздымкі са справаздачаў студэнтаў аб правядзенні прафарыентацыйнай акцыі “Будзь з намі”.
|
| |||||||||||
За содержание страницы отвечает Савицкая О.А. © Кафедра СПиКБ, 2002-2017 |